Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Перамогі

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Гэта гістарычная дата вось ужо 71 год з’яўляецца для нашага народа адной з самых светлых, урачыстых і значных. Мы аддаём даніну глыбокай павагі гераізму і самаадданасці абаронцаў Айчыны, а слаўны подзвіг воінаў і працаўнікоў тылу назаўсёды застанецца ў памяці ўдзячных нашчадкаў.

Беларусь першая прыняла на сябе страшны ўдар ворага, стаўшы жывым шчытом на шляху вераломнага агрэсара. У адзіным страі з брацкімі народамі Савецкага Саюза беларусы самааддана ішлі да доўгачаканай Перамогі, вызваляючы родную зямлю і краіны Еўропы ад фашысцкага прыгнёту, а вярнуўшыся да мірнага жыцця, аднавілі разбураныя гарады і спаленыя вёскі.

У гэты святочны дзень самыя цёплыя словы ўдзячнасці мы адрасуем нашым ветэранам, якія вынеслі ўвесь цяжар ваеннага ліхалецця. Дзякуй вам і нізкі паклон!

Мы будзем вечна помніць і свята шанаваць імёны мільёнаў — тых, хто змагаўся за незалежнасць Айчыны, хто працаваў не шкадуючы сіл на шляху да гэтай вялікай мэты.

Шчыра жадаю ўсім добрага здароўя, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Аляксандр Лукашэнка.

Добавить комментарий