В г.п. Кореличи состоялся День подписчика на районную газету «Полымя»
Сёння, 24 лютага, супрацоўнікі ўстановы «Рэдакцыя газеты «Полымя» і Карэліцкага раённага вузла паштовай сувязі правялі Дзень падпісчыка ў Доме быту і ААТ «Беларусбанк», дзе сустрэліся з жыхарамі раёна. Падчас правядзення акцыі мы займелі не толькі новых падпісчыкаў, але пачулі пажаданні ў адрас раёнкі і яе стваральнікаў. Увогуле, чытачы «Полымя» задаволены газетай і з нецярпеннем чакаюць яе два разы ў тыдзень, сераду і суботу.
Кожны, хто падпісаўся, атрымаў ад арганізатараў сувеніры.
Галіна СМАЛЯНКА.