О семейных ценностях рассуждали на диалоговой площадке в Кореличах
На базе ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна» адбылася дыялогавая пляцоўка для маладых сем’яў на тэму: «Як пабудаваць шчаслівую сям’ю».
Падчас гутаркі ўдзельнікамі дыялогавай пляцоўкі былі ўзняты такія пытанні, як меры дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей; гендарная роўнасць у сям’і; умовы прадастаўлення і магчымасці датэрміновага распараджэння сямейным капіталам; перанавучанне і магчымасць павышэння кваліфікацыі для жанчын, якія знаходзяцца ў водпуску па догляду за дзіцем да 3-х гадоў.
Самым абмяркоўваемым было пытанне аб сямейных каштоўнасцях.
«Сям’я — месца, дзе жыве шчасце» — з гэтым згадзіліся ўсе ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі.
У абмеркаванні прынялі ўдзел начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Богуш, начальнік службы занятасці Наталля Гоцка, дырэктар ЦСАН Карэліцкага раёна Інэса Сямібратава.
Алена УЦІНА,
загадчык аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна «
Фота Наталлі САКАЛЯНСКАЙ