15 апреля — Международный день экологических знаний. Что думают кореличчане об этой дате?
Як адзначаецца Дзень экалагічных ведаў?
15 красавіка ў свеце адзначаецца Дзень экалагічных ведаў.
Галіна БУХАВЕЦ,
дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Аюцавіцкая базавая школа»:
— Экалагічнае выхаванне — адзін з асноўных накірункаў работы нашай установы адукацыі. Цікава і змястоўна прайшлі ў школе мерапрыемствы да Сусветнага дня экалагічных ведаў: інтэлектуальныя гульні, экалагічныя квэсты-гульні, віктарыны, конкурсы, акцыі. Вучні адказвалі на пытанні, разгадвалі крыжаванкі, праглядвалі відэаролікі, пазнаёміліся з экалагічнымі праблемамі. Удзельнічаючы ў розных конкурсах, яны не толькі паказалі свае веды на экалагічную тэму, але ў займальняй гульнявой форме даведаліся пра новыя цікавыя факты аб навакольным асяроддзі.
Давайце не будзем абыякавымі да сваёй маленькай радзімы. Наш абавязак — зрабіць яе чыстай і зялёнай, і пачынаць трэба з самага малога: прыбраць свае падворкі, упрыгожыць іх кветнікамі, сачыць за чысцінёй вуліцы.
Таццяна ТУРОК,
галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя:
— З нагоды свята імкнёмся не толькі паглыбіць экалагічныя веды і даведацца аб праблемах экалогіі, але зрабіць карысныя справы. Да прыкладу, з нагоды правядзення акцыі «Дрэва героя», арганізаванай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і членамі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», у аграгарадку Ярэмічы высаджаны 20 маладых клёнаў.
У раёне праводзіцца рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу». У лясных масівах наводзіцца парадак, будуць высаджаны маладыя саджанцы дрэў розных парод. І вось першыя рапарты аб зробленым: у Свіцязянскім лясніцтве высаджана 0,9 га лесу, Карэліцкім — 0,5, Ярэміцкім — 1,4, Мірскім — 3,8 га.
Вядучая рубрыкі Галіна СМАЛЯНКА
Фота з архіва героя і Анжалікі ЗАБРОДСКАЙ