20 сентября — День мира. Рассказываем о деятельности Кореличской районной организации Белорусского фонда мира

Прадметам дзейнасці Фонду міру з’яўляецца мабілізацыя сродкаў і намаганняў грамадскасці для рэалізацыі праграм, якія накіраваны на міратворчую, дабрачынную і іншую гуманітарную дзейнасць.

Важнейшыя накірункі дзейнасці праўлення раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускага фонду міру» — далейшае садзеянне органам улады ў правядзенні мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне міру, сяброўства, узаемаразумення і згоды паміж людзьмі; праяўленне клопату аб ветэранах вайны і працы, інвалідах; удзел у рэканструкцыі і рамонце помнікаў загінулым воінам, аднаўленні экспазіцыі музеяў; удзел у мерапрыемствах ва ўстановах адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, культуры і спорту і ўмацаванні іх матэрыяльна-тэхнічнай базы; падтрымка адоранай і таленавітай моладзі; аказанне адначасовай грашовай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам, сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей- інвалідаў, шматдзетным і няпоўным сем’ям.

Для ажыццяўлення ўстаўной дзейнасці арганізацыі ў 2022 годзе зрасходавана 1018,63 рублёў. Грашовыя  сродкі накіроўваліся на набыццё падарункаў для ўручэння воіну-інтэрнацыяналісту і яго маці, дзецям у рамках правядзення Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі, раённага конкурсу эстрадных выканаўцаў «Зорны дождж», а таксама — на набыццё спартыўнага інвентару да пачатку навучальнага года сярэдняй школе № 1 г.п. Карэлічы і іншых карысных мэт.

Сёлета была прысуджана стыпендыя абласнога аддзялення Беларускага фонду міру выпускікам школ райцэнтра —  былым адзінаццікласнікам Максіму Уласевічу (сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы) і Сяргею Свіріду (сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы) (на здымку).

 

Галіна СМАЛЯНКА

Фота з архіва газеты «Полымя»