Міністэрства інфармацыі праводзіць Рэспубліканскі конкурс «Нацыянальная літаратурная прэмія»
Заяўкi прымаюцца да 1 красавіка.
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь запрашае пісьменнікаў – аўтараў літаратурных твораў, якія былі выдадзены ў 2022 годзе, прыняць удзел у Рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная літаратурная прэмія».
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
• «Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі»,
• «Лепшы твор прозы»,
• «Лепшы твор драматургіі»,
• «Лепшы твор публіцыстыкі»,
• «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства»,
• «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва»,
• «Лепшы дэбют».
Згодна з пунктам 12 Палажэння аб парадку правядзення Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія», заяўкi на ўдзел у конкурсе прымаюцца Мiнiстэрствам iнфармацыi да 1 красавіка года.