Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан сустрэўся з калектывам і навучэнцамі УА “Мірскі дзяржаўны каледж” і калектывам УАЗ ”Мірская гарпасялковая бальніца”.
Дэлегат штогадовага Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Яўген Чычка расказаў :
– Многія з вас змаглі ўбачыць тэлеверсію выступлення Кіраўніка дзяржавы і пачулі асноўныя тэзісы і пасылы Паслання. Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка даў адказы на многія хвалюючыя наша грамадства пытанні, расказаў аб галоўных умовах захавання незалежнасці нашай краіны. Хачу заўважыць, што лідар краіны надаў шмат увагі пытанням знешняй палітыкі, захавання міру і стабільнасці ў Беларусі, на якія нацэлена ўся палітыка дзяржавы. Многае залежыць і ад нас, ад нашага адзінства і згуртаванасці, штодзённай добрасумленнай працы. Аляксандр Рыгоравіч таксама звярнуў увагу і на тое, што Беларусь вяртае сабе статус ядзернай дзяржавы. І гэта робіцца не для таго, каб камусьці пагражаць, а для абароны ад любога замаху на тэрытарыяльную цэласнасць краіны.
Падчас дыялогу з народам і парламентам Кіраўнік нашай дзяржавы звярнуў таксама ўвагу на ахову дзяцінства і мэтавае выкарыстанне сямейнага капіталу шматдзетнымі сем’ямі.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара