Депутаты Александр Сонгин и Эльвира Сороко поздравляют с Днем единения народов Беларуси и России
Паважаныя жыхары Карэліччыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам — Днём яднання народаў Беларусі і Расіі! Гэтае свята — знамянальная дата ў нашай агульнай гісторыі, яркі сімвал нашага братэрства. На працягу ўсяго гэтага шляху мы нязменна адчувалі агульнасць мінулага, сучаснасці і будучыні двух нашых народаў.
Інтэграцыйныя памкненні беларусаў і расіян заснаваны на непарушным шматгадовым сяброўстве і згуртаванасці народаў, загартаваных на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Сумеснымі намаганнямі мы беражліва захоўваем і перадаем нашчадкам памяць аб вялікіх здзяйсненнях пакалення пераможцаў. Разам імкнемся супрацьстаяць прадпрымаемым у апошні час спробам фальсіфікацыі гісторыі і прыніжэння значнасці іх беспрэцэдэнтнага подзвігу.
Гісторыя неаднаразова даказвала — толькі разам мы здольныя годна адказаць на любыя выклікі і пагрозы. Сёння, калі міжнародная супольнасць перажывае складаны час канфліктаў і крызісаў, наша адзінства мае асаблівую каштоўнасць.
У гэты святочны дзень жадаем моцнага здароўя, міру, згоды, дабрабыту і працвітання вам і вашым сем’ям.
Эльвіра САРОКА,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Аляксандр СОНГІН,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь