У Мірскім замку працуе часовая экспазіцыя васкавых фігур


Васкавыя фігуры князя Уладзіміра і княгіні Вольгі, Аляксандра Неўскага, Еўфрасінні Полацкай, Серафіма Сароўскага, А.С. Пушкіна, Ф.М. Дастаеўскага і іншых вядомых людзей прадстаўлены ў экспазіцыі.
Тэматычным акцэнтам стала кампазіцыя «Тайная вячэра», выкананая па матывах аднайменнага роспісу Леанарда Да Вінчы. Фігуры Хрыста і апосталаў, якія сядзяць за сталом, прадстаўлены ў натуральнай велічыні, што дазваляе гледачам у рэальнасці адчуць сваю прысутнасць на гэтым таямнічым дзеянні.

Азнаёміцца з часовай экспазіцыяй вы зможаце па 31 жніўня 2023 г.
Кошт уваходных квіткоў: дарослыя – 5,00 BYN, школьнікі – 3,00 BYN, дашкольнікі – бясплатна.