Кореличские выпускники сдали второй централизованный экзамен по предметам на выбор

21 мая, у нядзелю, карэліцкія адзінаццацікласнікі напісалі другі і заключны цэнтралізаваны экзамен па прадметах на выбар.

На экзамен зарэгістраваліся і прыехалі 68 юных карэліччан, якія здавалі шэсць прадметаў. Больш за ўсё вучняў, 28 чалавек, выбралі матэматыку. Яна ж апынулася і працяглым па часе прадметам. Вучні выконвалі заданні 210 хвілін. 14 чалавек здавалі біялогію, 10 — грамадазнаўства. Гісторыю Беларусі выбралі 8 чалавек, па чатыры чалавекі здавалі хімію і англійскую мову.

За дастаўку сваіх вучняў на экзамен і адвоз дадому адказвала кожная ўстанова адукацыі. У пункце здачы экзамену працаваў медыцынскі пункт, у  кабінетах быў арганізаваны пітны рэжым.

— Усе навучэнцы з’явіліся ў пункт здачы ў адпаведнасці з графікам падвозу, — каментуе начальнік аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Асташэвіч. — Экзамен прайшоў спакойна, без парушэнняў і зваротаў у медпункт. Ніхто з экзаменуемых не быў выдалены з кабінетаў.

Для суправаджаючых і вучняў, якія хутка справіліся з заданнем, быў абсталяваны асобны кабінет.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара