Мастер производственного обучения ГУО «Мирский государственный колледж» Александр Белонович принял участие в открытом диалоге с председателем Гродненского облисполкома Владимиром Караником

24 чэрвеня майстар вытворчага навучання ўстановы адукацыі “Мірскі дзяржаўны каледж” Аляксандар Белановіч прыняў удзел у адкрытым дыялогу “На роўных аб галоўным” са старшынёй Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімірам Каранікам, які адбыўся ў рамках Тыдня моладзі і студэнцтва ў г. Гродна, у галерэі Тызенгаўза.

“Моладзь Гродзеншчыны: каштоўнасці па-за часам” – менавіта так гучала тэма дыялогавай пляцоўкі, якая аб’яднала лепшых маладых спецыялістаў з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці.

З Уладзімірам Каранікам маладыя людзі гаварылі пра тыя каштоўнасці, якія дапамагаюць ім расставіць прыярытэты на жыццёвым шляху і служаць арыенцірам у прафесіі.
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік падкрэсліў:

– Асноўная мэта нашай сустрэчы – пачуць, чым жыве сучасная моладзь, што яе хвалюе, што, можа быць, яна хацела б змяніць. Важна зразумець, якія каштоўнасці важныя для іх з пункту гледжання сучаснага жыцця, на што нам звярнуць увагу ў выхаванні падрастаючых пакаленняў.

У рамках дыялогавай пляцоўкі таксама адбылася прэзентацыя перасоўнай выставы “Равеснікі Маладой Беларусі”, якая стала вынікам сумеснага аднайменнага праекта абласнога Савета дэпутатаў і газеты ”Гродзенская праўда”.

Пасля завяршэння сустрэчы прайшла цырымонія ўскладання кветак да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку імя Жылібера.

– Вельмі ганарова і прыемна прымаць удзел у мерапрыемствах такога фармату, – адзначыў Аляксандр Белановіч. – Цудоўна, што ў нашай дзяржаве вельмі шмат увагі надаецца падтрымцы таленавітай моладзі, што дадае ўпэўненасці маладым людзям. А вось такія сустрэчы – гэта рэальная магчымасць выказаць сваю пазіцыю па актуальных пытаннях жыцця, данесці ад імя моладзі прапановы і быць пачутымі. Лічу, што атрымаўся сапраўдны адкрыты дыялог ”На роўных аб галоўным” са старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Каранікам.

Кацярына КУКАНАВА
і па матэрыялах газеты “Гродзенская праўда”