25 июля — День пожарной службы. Поздравление от Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов

Паважаныя работнікі і ветэраны пажарнай службы!
Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з прафесійным святам — Днём пажарнай службы!
Днём і ноччу, у любое надвор’е, вы несяце баявую вахту, гатовыя па першым сігнале ўступіць у сутычку з агнём. Ваша праца — гэта штодзённы подзвіг, які вы здзяйсняеце не дзеля ўшанаванняў і ўзнагарод, а дзеля дабрабыту сваіх землякоў. Мужнасць, адвага, бясстрашнасць — якасці, уласцівыя людзям вашай прафесіі, а праца ў экстрэмальных умовах прад’яўляе да вас асаблівае патрабаванне — умець хутка прымаць рашэнні, ад якіх залежаць жыццё, здароўе і бяспека людзей.
Шчырая падзяка ўсім ветэранам, хто стаяў каля вытокаў пажарнай службы і хто зараз працягвае працаваць на нашай зямлі, выхоўваючы маладую змену.
Хай удача заўсёды спадарожнічае вам у адказнай і мужнай працы. Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў