Александр Ободинский о фильме «На другом берегу»: «Лента заставила задуматься об извечных ценностях»

Аляксандр АБАДЗІНСКІ, жыхар г.п. Карэлічы:
— Разам з жонкай Вольгай Міхайлаўнай паглядзелі фільм «На другім беразе». Прагляд прайшоў на адным дыханні. Цесна пераплятаюцца такія тэмы, як каханне, подзвіг барацьбітоў з польскім прыгнётам, павага да гістарычнай памяці, любоў да Радзімы. На прыкладзе адной беларускай сям’і паказана гісторыя ўсяго беларускага народа ў гады знаходжання заходняй часткі краіны ў складзе Польшчы. Лента адлюстроўвае імкненне народа захаваць сваю культуру і самабытнасць.
Мяне фільм прымусіў задумацца аб адвечных каштоўнасцях. Раю маладому пакаленню паглядзець карціну. Трэба ведаць, якой цаной мы прыйшлі да адзінства, імкнуцца захаваць мір на зямлі, каб ніхто і ніколі не змог адабраць у нас гэтую найвялікшую каштоўнасць.

Галіна СМАЛЯНКА