Сенатор Эльвира Сороко о «паспортах новой Беларуси»
Беларусь адкрытая і прыязная да ўсіх сваіх грамадзян і з павагай ставіцца да выбару тых, хто з-за пэўных прычын пражывае за межамі краіны. Але і грамадзяне ў сваю чаргу абавязаны паважаць і прытрымлівацца законаў беларускай дзяржавы. Указ Прэзідэнта № 278 ад 4 верасня 2023 года «Аб парадку выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў» дакладна і ясна рэгламентаваў парадак падаўжэння старых і выдачы новых пашпартоў, адмяніўшы правядзенне гэтых працэдур замежнымі ўстановамі Беларусі. І гэта правільна, — лічыць член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эльвіра Сарока.
Для кожнага чалавека пашпарт — самы галоўны дакумент, які пацвярджае яго прыналежнасць дзяржаве. Але пашпарт — гэта не толькі магчымасці, але і адказнасць, у першую чаргу, перад сваёй краінай.
Пра якую адказнасць можа ісці гаворка, калі замест афіцыйнага, атрыманага законным шляхам дакумента, некаторыя былыя нашы грамадзяне, а цяпер збеглыя злачынцы, прапануюць выдаваць так званыя «пашпарты новай Беларусі», надрукаваныя саматужным чынам недзе ў падваротнях Захаду? Інакш, як здрадай у адносінах да сваёй Радзімы, такую ініцыятыву не назавеш. Пераканана, што любыя пытанні, звязаныя з атрыманнем і абнаўленнем дакументаў, мы павінны вырашаць толькі на тэрыторыі дзяржавы, грамадзянамі якой з’яўляемся. І беларускія пашпарты мае права друкаваць і выдаваць выключна Беларусь. А тыя паперкі, якія прапануецца «выдаваць» за мяжой і пра якія цяпер так шмат кажуць збеглыя «змагары за свабоду», якія здрадзілі сваёй краіне, — такая ж фальшыўка, як і яны самі. Яны ўжо даўно адракліся ад сваёй Радзімы і страцілі права называцца беларусамі. Калі яны забыліся, то нагадаю, то за выраб і выкарыстанне фальшывых дакументаў усюды ў свеце прадугледжана крымінальная адказнасць.
Ну, а тым замежным «дэмакратам», якія актыўна каменціруюць унутраныя справы і заканадаўства іншых краін, магу сказаць толькі адно: як і па якіх законах нам жыць у сваёй краіне, мы будзем вырашаць самі — сапраўдныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Служба інфармацыі «Полымя»