В Кореличском районе работали технические инспекторы труда ФПБ
Тэхнічныя інспектары працы пры Гродзенскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў у рамках маніторынгу па кантролі за станам аховы працы наведалі прадпрыемствы і арганізацыі Карэліччыны.
У Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры былі падведзены вынікі.
Адкрыў сустрэчу кіраўнік групы, галоўны тэхнічны інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва Дзмітрый Баброўскі. Падчас рэйду ён наведаў Карэліцкае раённае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі і даў станоўчую адзнаку ўбачанаму. Разам з тым звярнуў увагу прысутных на работу інспектараў і склад камісій па пытаннях аховы працы, укамплектаванне медыцынскіх аптэчак лекамі і іншыя пытанні.
Сваімі меркаваннямі падзяліліся і астатнія ўдзельнікі маніторынгу. Яны адзначылі, што пытанням ховы працы на Карэліччыне надаецца належная ўвага. Асаблівых слоў удзячнасці заслугоўваюць дзяржаўныя ўстановы адукацыі «Лукская сярэдняя школа» і «Лукскі дзіцячы сад Карэліцкага раёна», установа аховы здароўя «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца», унітарнае камунальнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва. У астатніх правераных арганізацыях і сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна выяўлены нязначныя недахопы, якія былі ліквадаваны ў дзень праверкі і будуць выпраўлены ў бліжэйшы час.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Пянькоўская падзякавала ўдзельнікам абласной рэйдавай групы за дакладную работу падчас правядзення маніторынгу і рэкамендацыі па пытаннях аховы працы.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Кацярыны КУКАНАВАЙ