В Жуховичской СШ в первый класс пошли двойняшки

У Жухавіцкай СШ адсвяткавалі Дзень ведаў. На ўрачыстай лінейцы сабраліся вучні, педагогі, бацькі і ўрачыстыя госці.  Сёлета кампанія навучэнцаў школы папоўнілася дванаццаццю новымі імёнамі, якія ўпершыню пераступілі парог школы і атрымалі свае першыя кнігі. У свет ведаў іх прывяла першая настаўніца Таццяна Памінава.

 

 

 

Адкрылася лінейка ўрачыстай цырымоніяй вынасу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Павіншаваць дзяцей прыехалі ганаровыя госці: начальнік аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА ГА “Беларускі фонд міру” Ірына Асташэвіч, намеснік старшыні СВК “Жухавічы” па ідэалагічнай рабоце Віктар Малышка, загадчык Жухавіцкага філіяла ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў” Дзмітрый Малышчык, настаяцель храма Нараджэння Іаана Прадцечы агр. Жухавічы айцец Уладзімір Каляда.

З прывітальным словам выступіла дырэктар школы Ларыса Камера, якая павіншавала вучняў і калектыў школы з новым навучальным годам. Ірына Асташэвіч уручыла школе грашовы сертыфікат. Па традыцыі будучыя выпускнікі далі сваім маленькім пераемнікам наказ: добра вучыцца і абараняць гонар сваёй школы.

Віктар Малышка падзякаваў і ўручыў грашовыя падарункі вучням школы, якія працавалі ў складзе студэнцкіх атрадаў, і нароўні са старэйшымі таварышамі ўбіралі ўраджай.

Святар Уладзімір павіншаваў усіх з пачаткам навучальнага года, пажадаў дзецям упэўнена ісці па шляху ведаў, педагогам — поспехаў у нялёгкай працы, падарыў школе тэатр «Батлейка».

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дар’я ВАРАПАЕВА

Фота аўтара