Начальник отдела экономики Кореличского райисполкома Татьяна Бусько: «Беларусь готова к диалогу с другими странами на равноправной и взаимовыгодной основе»

Працоўны тыдзень Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пачаўся 2 кастрычніка з падпісання ўказа № 307, якім зацверджаны важнейшыя прагнозныя параметры развіцця краіны на 2024 год. Галоўнай мэтай эканамічнай палітыкі будучага года будуць забеспячэнне ўстойлівасці эканомікі і рост дабрабыту насельніцтва. Усе далейшыя рабочыя сустрэчы Кіраўніка дзяржавы былі накіраваны на рэалізацыю гэтай мэты, — лічыць начальнік аддзела эканомікі Карэліцкага райвыканкама Таццяна Бусько.

На нарадзе па пытаннях экспарту беларускіх тавараў 3 кастрычніка асаблівая ўвага была ўдзелена экспарту калію і, у прыватнасці, пытанням яго транзіту і выкарыстання неабходных партовых магутнасцяў. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў бягучым годзе гэта ўжо трэцяя нарада, дзе разглядаюцца аналагічныя пытанні. У заключэнне ён даў наказ Ураду: «Неабходныя рашэнні прыняты, адпаведныя даручэнні дадзены. Натуральна, нягледзячы на ўсялякія знешнія выклікі, мы працуем на міжнародных рынках, дастаткова ўпэўнена працуем. Але расслабляцца нельга. Занадта шмат перашкод, бар’ераў, якія нам даводзіцца пераадольваць». З-за ўведзеных краінамі Захаду санкцый на беларускія ўгнаенні на сусветным рынку склаўся іх дэфіцыт і падаражэнне. А гэта прамы шлях да зніжэння ўраджайнасці і росту коштаў на прадукты харчавання і, як следства, — росту глабальнага голаду. Пры гэтым санкцыі больш балюча  б’юць не па краінах, супраць якіх яны ўведзены, а па самых бедных дзяржавах Афрыкі, Азіі і Лацінскай Амерыкі. Але, нягледзячы на санкцыйны рэжым, праблема не тое што голаду, а нават харчовага дэфіцыту ў Беларусі наогул не стаіць на парадку дня.

У гэты ж дзень Прэзідэнт абмеркаваў з паслом Беларусі ў Расіі Дзмітрыем Крутым экспарт беларускіх тавараў у Расію. На сустрэчы падкрэслівалася, што ўвесь свет гатовы купляць і мінеральныя ўгнаенні, і нафтапрадукты. Нават Расія мае ў іх патрэбу.

5 кастрычніка сустрэча са спікерам парламента Кыргызстана Нурланбекам Шакіевым прадэманстравала нямала агульных інтарэсаў дзвюх краін. Напрыклад, супрацоўніцтва ў сферах сельскай гаспадаркі і прамысловасці. На думку нашага Прэзідэнта, яшчэ ёсць рэзервы для росту, у прыватнасці трэба ўзмацняць рэгіянальнае супрацоўніцтва, так, як гэта адбываецца ў Беларусі з Расіяй.

І яскравы таму доказ — сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з губернатарам Ульянаўскай вобласці Расіі Аляксеем Рускіх. Машынабудаванне і радыёэлектроніка — сёння ў гэтых сферах найбольш цесна супрацоўнічаюць беларускі і расійскі бакі. У перспектыве — авіябудаванне, трэба папрацаваць над сумесным выпускам самалётаў для рэгіянальных перавозак. Галоўнае, што ёсць уменні і навыкі, а эканамічныя эфект не прымусіць сябе доўга чакаць.

Кіраўнік беларускай дзяржавы яшчэ раз даказвае: Беларусь гатова да дыялогу з іншымі краінамі на раўнапраўнай і ўзаемавыгаднай аснове.

Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара