В Кореличском районе на осенних каникулах оздоровление пройдут 120 школьников
Восеньскія канікулы ў беларускіх школьнікаў працягнуцца з 29 кастрычніка па 7 лістапада. Пра тое, каб канікулярны час быў цікавым, насычаным і бяспечным, паклапаціліся ва ўстановах адукацыі раёна. На Карэліччыне 30 лістапада свае дзверы адчынілі 8 прышкольных аздараўленчых лагераў, у якіх адпачываюць 120 хлопчыкаў і дзяўчынак. Восеньская аздараўленчая кампанія ў раёне пройдзе пад знакам творчасці, спорту і прапаганды здаровага ладу жыцця.

Ксенія Харошка, Дзмітрый Раманоўскі і Ніколь Хаўста весела адпачываюць у лагеры «Астравок дзяцінства» СШ № 1 г.п. Карэлічы
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара