У Мірскім замку знялі самае незвычайнае трэвэл-шоў на айчынным тэлебачанні «Белыя росы»
2 лістапада 2023 г. музей «Замкавы комплекс «Мір» стаў месцам правядзення здымкаў самага незвычайнага трэвэл-шоў на айчынным тэлебачанні пад назвай «Белыя росы».
Даведацца пра ўсё цікавае пра замак і музей, размешчаны ў яго сценах, прыехаў аспірант з Эквадора Інці Агуалонга. Ён жыве ў Беларусі 8 год. За гэты час паспеў павандраваць па многіх беларускіх населеных пунктах. На гэты раз яго ўвагу прыцягнуў Мірскі замак, як адзін са знакавых аб’ектаў Беларусі.