Чудесный праздник для чудесных деток: в ГУО «Центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации Кореличского района» прошел новогодний утренник

Watch on TikTok

Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” даўно стала выдатнай традыцыяй, калі цуда прыходзіць да кожнага дзіцяці. Сапраўдную зімовую казку падарылі сваім выхаванцам супрацоўнікі Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Карэліцкага раёна. Разам з Дзядулем Марозам маленькія героі перамаглі злых Бабу Ягу і Кікімару, навучылі іх дабру, вызвалілі Снягурку з іх палона і атрымалі цудоўныя падарункі. У працэсе мерапрыемства дзеткі прадэманстравалі свае кемлівасць і спрыт у гульнях і танцах.

З падарункамі і словамі віншавання да выхаванцаў Цэнтра завіталі пракурор Карэліцкага раёна Віктар Аўдакушын і дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг №411 ААТ “Беларусбанк” г.п. Карэлічы Вольга Марцута.

— Сёння разам з дзеткамі мы апынуліся ў сапраўднай казцы, за што вялікі дзякуй педагогам, — сказала Вольга Іосіфаўна. — Ад усёй душы віншую вас, дарагія рабяты, паважаныя настаўнікі і бацькі, з надыходзячымі святамі. Жадаю, каб у вас усё атрымлівалася, вакол былі надзейныя сябры, якія гатовы ў любы момант падставіць плячо дапамогі.

— Акцыя “Нашы дзеці”, якая праходзіць у нашай краіне штогод, — выдатная нагода падарыць дзецям казку, — сказаў Віктар Аўдакушын. — На сённяшнім свяце мы ўспомнілі сваё дзяцінства і тыя святы, якія ладзіліся для нас, зноў павадзілі карагод. Жадаю усім прысутным шчаслівага Новага году, цёплых і ўтульных Калядаў. Няхай у вашым жыцці пануе шчасце.

У падарунак Цэнтру Вольга Марцута і Віктар Аўдакушын уручылі грашовыя сертыфікаты.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара