Тренер по гандболу ДЮСШ Кореличского района Тамара Прохор о том, чем ей запомнился уходящий год
Трэнер па гандболе ДУ “ДЮСШ Карэліцкага раёна” Тамара Прохар:
– Вядома ж, дасягненнямі. На працягу ўсяго 2023 года каманды карэліцкіх гандбалістак дзіцячай юнацкай спартыўнай школы ніколі не вярталіся дадому без узнагарод. Хтосьці ўпершыню атрымаў сваю ўзнагароду і ўзышоў на прыступку п’едэстала, хтосьці яшчэ трывалей умацаваўся на пераможным алімпе. Але хочацца адзначыць, што для ўсіх нас год быў сапраўды насычаным і незабыўным, багатым на эмоцыі і перажыванні. Сённяшні вынік – гэта шматгадовая праца трэнера і юных спартсменак, хватка і зладжанасць іх гульні падчас матчаў, укамплектаванасць каманд. Ну і, безумоўна, вялікі гонар выклікаюць юныя гандбалісткі-карэліччанкі Ксенія Кузьміч і Яўгенія Лаўровіч, якія сталі чэмпіёнкамі Рэспублікі Беларусь, а Сас Дзіна – бронзавым прызёрам і лепшым іграком сярод рэспубліканскіх каманд-удзельніц. Дзве выхаванкі нашай школы Аляксандра Клаўсуць і Улада Кергет перададзены ў звяно сярэдняй спецыяльнай навучальнай ўстановы “Бабруйскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву”.
Поспехі вучняў – гэта галоўная радасць і гонар для мяне. Дзяўчаты, якія праяўляюць цікавасць да заняткаў, становяцца крыніцай натхнення. Праца ў камандзе, цёплыя зносіны з дзецьмі дораць радасць знаходжання на рабоце, а актыўная зваротная сувязь ад рабят зараджае бадзёрасцю і пазітыўным настроем на ўвесь працоўны дзень і навучальны год.
Кацярына КУКАНАВА