Кореличский район электрических сетей в рамках акции «Наши дети» поздравил детей с инвалидностью

Штогод да дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” далучаюцца члены партый і грамадскіх аб’яднанняў, калектывы прадпрыемстваў і гаспадарак, усе неабыякавыя людзі. Карэліцкі РЭС таксама не застаецца ў баку ад добрай справы і кожны год дорыць падарункі і ўвагу дзецям, якія маюць інваліднасць. Сёлета падарункі ад электрыкаў атрымалі дзве сям’і.

— Дзеці вельмі вераць у цуды, таму неабходна для іх гэтыя цуды ствараць, — кажа намеснік начальніка Карэліцкага РЭС па збыце Іван Лежань. — У гэтым годзе мы сабралі на дапамогу дзеткам больш за 500 рублёў, дадаткам да іх сталі грошы, выдзеленыя прафкамам. На атрыманую суму мы набылі цацкі, развіваючыя гульні і цукеркі, якія і ўручым дзеткам.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара