Кореличский райисполком, районный Совет депутатов, депутаты Эльвира Сороко и Александр Сонгин поздравляют с Рождеством Христовым

Паважаныя землякі!

Сардэчна віншуем вас з Нараджэннем Хрыстовым!

Гэтыя ўрачыстыя светлыя дні аб’ядноўваюць нашы сем’і,  заахвочваюць шчыра і ўважліва ставіцца да ўсіх, хто мае патрэбу ў дапамозе і клопаце. Традыцыйна з ім звязваюць самыя патаемныя планы на будучыню, пажаданні адзін аднаму  дабрабыту і сямейнага шчасця. Свята  Нараджэння Хрыстова нясе кожнаму светлыя надзеі, умацоўвае веру ў лепшае, напаўняе пачуццямі міласэрнасці, цярпення і дабра. Напярэдадні надыходзячага свята жадаем усім здароўя і дабрабыту, згоды і міру. Няхай у кожнай хаце заўсёды пануюць паразуменне, цеплыня і радасць, азораныя святлом каляднай свечкі, каханнем родных і блізкіх, цеплынёй хатняга ачага!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Эльвіра Сарока, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр Сонгін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.