Сектор по работе с обращениями граждан Кореличского райисполкома возглавила Елена Гирза

Загадчыкам сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта 4 студзеня назначана Алена Іванаўна Гірза. Новага кіраўніка прадставілі ў Карэліцкім райвыканкаме.

Алена Гірза нарадзілася 21 студзеня 1994 года ў в. Дуброва Карэліцкага раёна. Атрымала вышэйшую адукацыю ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы па спецыяльнасці эканамічнае права.

Кар’еру пачала ў 2013 годзе юрысконсультам СВК «Свіцязянка-2003», дзе і працавала да 4 студзеня 2024 года.

Замужам, выхоўвае сына.

Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара