Кореличчане присоединились к акции БРСМ “Паштоўка.БЕЛ”
Напярэдадні першага ў гісторыі Беларусі адзінага дня галасавання БРСМ запусціў новы праект “Паштоўка.БЕЛ”, галоўная мэта якога — нагадаць грамадзянам краіны аб іх канстытуцыйным выбарчым праве, грамадзянскай адказнасці і выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў.
Да акцыі далучылася і Карэліцки РК ГА “БРСМ”.
— У век інфармацыйных сацыяльных сетак і мэсенджараў папяровыя паштоўкі адышлі на задні план, зараз мала хто адпраўляе іх, — кажа першы сакратар РК ГА “БРСМ” Аксіння Ждан. — Кожны, хто хоча здзівіць сваіх сяброў і знаёмых, можа даслаць ім прыгожую паштоўку, якая не толькі ўразіць атрымальніка сімпатычным знешнім выглядам, але і нагадае пра ўдзел у адзіным дні галасавання. Па сутнасці, гэта запрашэнне на выбары.
Рэспубліканскі маладзёжны інфармацыйна-асветніцкі праект “Паштоўка.БЕЛ” ахопіць усе рэгіёны краіны. Па 20 лютага ўключна кожны жадаючы зможа запоўніць і абсалютна бясплатна накіраваць свайму адрасату на тэрыторыі Беларусі паштовую картку-флаер “Выбіраем будучыню разам!”.