Заместитель председателя Кореличского райисполкома Игорь Лазаревич: «Объем экспорта товаров и услуг Кореличского района в страны Евразийского экономического союза за 2023 год составил 3,7 млн долларов»
Аб’ём экспарту тавараў і паслуг Карэліцкага раёна ў краіны Еўразійскага эканамічнага саюза за 2023 год склаў 3,7 млн долараў, або 11,8 млн рублёў, што складае 3,8% у агульным аб’ёме выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг. На краіны ЕАЭС прыпадае 79,8% экспарту раёна. Імпарт з гэтых краін склаў 0,6 млн долараў, або 1,8 млн рублёў. Сальда знешняга гандлю склалася станоўчае. Гэта добрая тэндэнцыя, якая сведчыць пра тое, што ў нас выбудаваны ўзаемадапаўняльныя таварныя патокі, — адзначае намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Ігар Лазарэвіч.
У краіны ЕАЭС наш раён экспартуе элітную насенную бульбу, ялавічыну і льновалакно. У сваю чаргу Карэліччына атрымлівае ад партнёраў з ЕАЭС соевыя бабы і насенне сланечніка.
Патрэба ў нашай прадукцыі і паслугах за мяжой станоўча ўплывае на рэнтабельнасць працы прадпрыемстваў, а значыць на рост заработнай платы работнікаў. Намінальны налічаны сярэдні заробак у Карэліцкім раёне за год вырас на 22,1% і склаў 1462 рублі. Тэмп росту рэальнай заработнай платы склаў 116,2%.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 лютага сустрэўся са Старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжанам Сагінтаевым. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што асновай моцных міждзяржаўных адносін з’яўляецца эканоміка. «Будзе эканоміка — будзе і палітыка, і дыпламатыя, і ваенныя адносіны мы будзем развіваць», — Прэзідэнт у чарговы раз выказаў імкненне да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Таму задача кожнага рэгіёна, у тым ліку і Карэліцкага, не зніжаць зададзеную планку якасці вырабляемай прадукцыі і прапаноўваемых паслуг, бо ад гэтага залежыць канкурэнтаздольнасць нашай прадукцыі на сусветным рынку.
Іна ЛЕЙКА