В Кореличском районе прошел «круглый стол» по вопросам профилактики кори
21 сакавіка на базе Карэліцкага маладзёжнага цэнтра раённыя спецыялісты за круглым сталом абмеркавалі праблему прафілактыкі адзёру.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел спецыялісты Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя галоўны ўрач Аляксей Арачаў і загадчык аддзялення імунапрафілактыкі Лілія Міклаш, загадчык кафедры інфекцыйных хвароб Гродзенскага медуніверсітэта Наталля Матыеўская, галоўны ўрач Карэліцкай райЦГЭ Аляксандр Германюк, намеснікі галоўнага ўрача Карэліцкай ЦРБ Дар’я Нячай і Вольга Орсіч.
Па словах спецыялістаў, неадкладны зварот да ўрача важны не толькі для хуткай пастаноўкі дыягназу і пачатку лячэння, але і для прыняцця супрацьэпідэмічных мер у калектыве, які наведваў хворы.
Як адзначаецца, дзеці, якія не хварэлі на адзёр, не прышчэпленыя раней і якія не маюць клінічных супрацьпаказанняў, падлягаюць тэрміновай вакцынацыі. Вакцына можа забяспечыць ахоўны эфект пры выкарыстанні яе да кантакту або на працягу двух сутак пасля кантакту з хворым на адзёр. Надзейным і эфектыўным метадам прафілактыкі захворвання з’яўляецца вакцынацыя. Першую прышчэпку праводзяць дзецям ва ўзросце 12 месяцаў, другую – ва ўзросце 6 гадоў. Па словах спецыялістаў, неадкладны зварот да ўрача важны не толькі для больш хуткай пастаноўкі дыягназу і пачатку лячэння, але і для прыняцця супрацьэпідэмічных мер у калектыве, які наведваў хворы.
Па выніках працы “круглага стала” рэкамендавана: кіраўнікам дашкольных і агульнаадукацыйных устаноў, медыцынскім работнікам праводзіць растлумачальную работу сярод насельніцтва, узяць на кантроль і правесці аналіз спісачнага складу навучэнцаў, дарослага насельніцтва, якія не прайшлі вакцынацыю супраць адзёру. Пры выяўленні такіх асоб прыняць неабходныя меры па нераспаўсюджванні віруснага захворвання.
Супрацоўнікам устаноў аховы здароўя, прадстаўнікам арганізацый і прадпрыемстваў, устаноў адукацыі раёна былі прапанаваны інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы па прафілактыцы адзёру.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара