В Кореличском районе в рамках месячника по наведению порядка идет обрезка деревьев

В Кореличском районе в рамках месячника по наведению порядка идет обрезка деревьев

Спецыялісты Карэліцкага РУП ЖКГ кажуць, што ў дадзены момант выконваецца абрэзка дрэў па вуліцы Гагарына, каля дамоў №6, 8 і 10. У далейшым абрэжуць расліннасць у скверы, размешчаным за будынкам Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама на вуліцах Прытыцкага і Гастэлы.

— Галоўнае, каб надвор’е не сапсавалася, — адзначаюць у РУП ЖКГ. — Хочацца прывесці ў парадак усе дрэвы ў пасёлку, але важна, каб высахла зямля, і наша машына не нарабіла глыбокіх слядоў на газонах.