В Кореличском районе проводится прием граждан

30 мая 2024 года з 10.00 да 11.00 у Карэліцкім раённым аб’яднанні прафсаюзаў (г.п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, д. 9, к. 47) і з 11.00 да 13.00 у Карэліцкім філіяле Гродзенскага аблспажыўтаварыства (г.п. Карэлічы, вул. 8 Сакавіка, 28) адбудзецца прафсаюзны прававы прыём грамадзян і Дзень прававой асветы, прававой культуры па тэме: «Новаўвядзенні Працоўнага кодэксу Рэспублікі Беларусь-2024» з удзелам галоўнага прававога інспектара працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва Станіслава Станіслававіча ЖАЛУДКА.

Грамадзяне могуць задаваць пытанні, якія датычаць растлумачэнняў норм заканадаўства, рэгулюючых  сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 8(01596) 7-11-20.

21 мая 2024 года з 11.00 да 12.00 у будынку Цырынскага сельскага Савета дэпутатаў прыём грамадзян па месцы жыхарства будзе праводзіць старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Іванавіч ГАЎРОШ.

Папярэдні запіс па тэлефоне 75-1-60.

21 мая 2024 года выязны прыём грамадзян у Красненскім сельскім выканаўчым камітэце (аграгарадок Краснае) праводзіць начальнік Карэліцкага раённага аддзела Следчага камітэта Валерый Мікалаевіч ГУРЫН.