Директором КСУП «Малюшичи» назначена Кристине Щара

Дырэктарам КСУП “Малюшычы” назначана Крысцінэ Іванаўна Шчара.

К. І. Шчара нарадзілася ў 1975 годзе ў г. Ерэван Рэспублікі Арменія. У 2013 г. скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «заатэхнія». З 1997 года працавала на розных пасадах у сферы аграпрамысловага комплексу Карэліцкага раёна: лабарантам, заатэхнікам-селекцыянерам, упраўляючым фермай. У 2013 годзе назначана галоўным заатэхнікам КСУП «Малюшычы», у 2023 г. — намеснікам дырэктара па жывёлагадоўлі.

Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара