На базе Райцевской СШ им. В.А. Головача завершил работу трудовой лагерь “Ориентир”
Клопат аб падрастаючым пакаленні – адзін з найбольш важных накірункаў выхаваўчай работы школы. Тым больш важна, каб у час летніх канікул дзеці змаглі цікава і добра адпачыць. Задача педагогаў на гэтым этапе – забяспечыць разнастайную, карысную і змястоўную дзейнасць дзяцей.
Для малодшых школьнікаў лета – гэта цудоўная магчымасць акунуцца ў бесклапотны свет гульняў і прыгод. Вучні старэйшых класаў ўжо задумваюцца аб тым, што самыя доўгія канікулы – гэта час, калі лёгка можна спалучыць прыемнае з карысным: і адпачыць, і набыць новыя працоўныя навыкі, і атрымаць заработную плату. Менавіта такім і бачаць лета — 2024 вучні аздараўленчага лагера працы і адпачынку “Арыенцір” ДУА “Райцаўская сярэдняя школа ім.У.А.Галавача”, які паспяхова функцыянаваў з 3 па 21 чэрвеня 2024 года.
Ва ўстанове адукацыі лагер працы і адпачынку арганізоўваецца ўжо ў трэці раз і карыстаецца папулярнасцю, дзеці з задавальненнем яго наведваюць. У гэтым годзе ён аб’ядноўваў пяць васьмікласнікаў, якія дасягнулі 14 гадоў. Рабяты працавалі па дагаворы, які з імі заключыў СВК “Свіцязянка- 2003”.
Дзень у працоўным лагеры пачынаўся з лінейкі, хвілінкі бяспечнасці і зарадкі ў 9.00, затым сняданак, і ў 9.40 прыступалі да працоўнай дзейнасці на базе СВК “Свіцязянка-2003”. Выхаванцы рабілі відавую праполку на палях сельгаспрадпрыемства для таго, каб ужо цяпер падрыхтаваць якасны семянны матэрыял, рыхтавалі зернесклады для новага ўраджаю.
Другую палову дня школьнікі таксама праводзілі з карысцю. Яны ўдзельнічалі ў розных мерапрыемствах, акцыях, конкурсах, наведвалі культурныя і гістарычныя месцы малой радзімы.
Рэалізацыя прадугледжаных планам работы мерапрыемстваў, спрыяльны рэжым выхаваўчых, пазнавальных і аздараўленчых мерапрыемстваў садзейнічалі таму, што дзеці, удзельнічаючы ў іх, спалучалі працоўную і досугавую дзейнасць, развівалі індывідуальныя і творчыя здольнасці, умацоўвалі здароўе.
У рамках рэспубліканскай акцыі “Эфектыўнае лета” вялікая ўвага ўдзялялася выхаванню патрыятызму, грамадзянскасці, духоўна-маральных якасцей падлеткаў. У план работы лагера ўключаны мерапрыемствы, прысвечаныя году якасці, 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У нашым працоўным лагеры былі створаны ўсе ўмовы, каб адпачынак падлеткаў быў цікавым і карысным.
А.Л.Мялешка, начальнік лагера