Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем кооперации

Паважаныя работнікі і ветэраны спажывецкай кааперацыі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Сваёй працай вы ўносіце значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, паляпшэнне гандлёвага абслугоўвання насельніцтва. Дзякуючы вам вырашаюцца жыццёва важныя праблемы сельскіх жыхароў. Спажыўкааперацыя забяспечвае іх таварамі і паслугамі, займаецца пераапрацоўкай сельскагаспадарчай прадукцыі.

Паважаныя сябры!

Упэўнены, што наперадзе ў вас шмат значных планаў і праектаў, якія будуць з поспехам рэалізаваны. Жадаем вам новых працоўных поспехаў, стабільнасці і росквіту, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў