В какие кружки и клубы можно записать ребенка с 1 сентября в Кореличском районе

З 1 верасня для дзяўчынак і хлопчыкаў гасцінна расчыняць дзверы не толькі школы раёна, але і навучальныя ўстановы дадатковай адукацыі. Тут у вольны ад вучобы час можна знайсці цікавы занятак і раскрыць свае таленты.

У Карэліцкім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі будуць працаваць 14 гурткоў: бокс, агульная фізічная падрыхтоўка, пластылінавая фантазія, ткацтва, пакаёвае кветкаводства, шашкі, музейная справа, юныя экскурсаводы, азбука бяспекі, тэатр мініяцюр, піксель-арт, АРТ і ШОК, пясочныя фантазіі і жывое слова.

Звяртацца па адрасе: вуліца Арцюха, 13, тэл.  7-41-52.

Аддзел рамесніцкай дзейнасці «Карэліцкі Дом рамёстваў» рады будзе прыняць жадаючых у гурток «Творчая майстэрня» (панядзелак і аўторак) — саломка, выцінанка, ткацтва; гурток «Юны Пікасо» (панядзелак і чацвер) — выяўленчае мастацтва; дзіцячае аматарскае аб’яднанне «Традыцыі продкаў» (другі і чацвёрты панядзелак месяца) — розныя рамёствы.

Звяртацца па адрасе: плошча 17 Верасня, 8, тэл. 7-49-87.

Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў запрашае на навучанне па наступных спецыяльнасцях: музычнае аддзяленне (баян, гітара, цымбалы, скрыпка, домра, фартэпіяна), харэаграфічнае;  эстраднага і акадэмічнага вакала; выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; тэатральнае.

У гэтым навучальным годзе ўпершыню праводзіцца набор на дэкаратыўна-прыкладное аддзяленне.

Аднаўляецца набор на эстраднае аддзяленне.

Звяртацца па адрасе: плошча 17 Верасня, 1 і тэл. 7-49-82, 7-49-80.

 

У дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе ідзе набор жадаючых займацца спортам па наступных відах: лёгкая атлетыка (дзяўчынкі і хлопчыкі — з 7 гадоў), цяжкая атлетыка (юнакі — з 9 гадоў, дзяўчаты — з 11).

Звяртацца па адрасе: вуліца Арцюха, 13, па тэл.: 7-48-19, 7-48-20.

 

У Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці дзяўчынак і хлопчыкаў чакаюць у гуртку сольных спеваў «Сола», узорнай дзіцячай студыі мастацкага слова «Эксперымент», клубе ўсходніх адзінаборстваў па шатакан каратэ-до «Белы тыгр».

Звяртацца па адрасе: плошча 17 Верасня, 8, тэл.: 7-49-86.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота з архіва «Полымя» і прадастаўлена ўстановамі дадатковай адукацыі.