Советы от ОСВОД, как не стать жертвой воды

АСВОД заклікае бацькоў узмацніць кантроль за бяспекай дзяцей, каб пазбегнуць трагедыі на вадзе.

— На вуліцы спякота, таму людзі ідуць адпачыць да вады, — кажа старшыня Карэліцкай РА АСВОД Аляксандр Кандрусік. — На жаль, не абыходзіцца без трагедый. 17 жніўня двое непаўналетніх з Калінкавіцкага раёна вырашылі злавіць рыбы і патанулі. Толькі ў нядзелю, 18 жніўня, па ўсёй краіне ў вадзе загінулі 10 чалавек, чацвёра выратаваны.
АСВОД заклікае бацькоў і законных прадстаўнікоў забяспечыць бяспеку дзяцей:
— Растлумачце дзецям правілы купання. Непаўналетнія павінны быць каля вады пад пільнай увагай бацькоў. Памятайце, што сачыць за дзецьмі — неабходнасць, прадыктаваная жыццём. Не пакідайце сваіх дзяцей каля вадаёмаў. Няхай такія страшныя навіны не тычацца вашых сем’яў.

Сяргей СТОЛЯР