В Кореличском районе с 10 по 17 сентября пройдет Неделе народного единства «Единым духом мы сильны»

У Карэліцкім раёне з 10 па 17 верасня адбудзецца Тыдзень народнага адзінства «Адзіным духам мы моцныя».

10 верасня ў 15.00 у Карэліцкім Доме рамёстваў адбудзецца выстава работ традыцыйных рамёстваў «Традыцыі маёй краіны» і майстар-клас па саломапляценні.

12 верасня ў 15.30 Карэліцкі Дом рамёстваў запрашае на майстар-клас па разьбе па дрэве «Беларускія ўзоры».

13 верасня адбудзецца экскурсія “Мой родны кут” для маладых спецыялістаў у этна-куток “Сінявокае багацце” Баранавіцкага сельскага клуба-бібліятэкі. Моладзь прыме ўдзел у майстар-класе па апрацоўцы лёну і ткацтву, фальклорнай віктарыне.

14 верасня ў 18.00 святочная праграма «Мы розныя, але мы разам» збярэ гледачоў у Жухавіцкім Доме культуры.

15 верасня ў 19.00 у Цырынскім ДК адбудзецца святочная праграма «Карагод дружбы».

16 верасня ў 14.00 у Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры пачнецца дыялогавая пляцоўка «Адзінства народа: ад мінулага да будучыні» для маладых спецыялістаў Карэліцкага раёна.

17 верасня з 14.30 пачне сваю працу выстава-прэзентацыя “Гэта наша з табой гісторыя!», прысвечаная 85-годдзю ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР, арганізацый, прадпрыемстваў, грамадскіх аб’яднанняў Карэліцкага раёна (ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці»).

У 15.00 у Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці пачнецца святочнае мерапрыемства “У адзінстве наша сіла!”. У праграме — ушанаванне перадавікоў вытворчасці, ветэранаў працы, выступленне духавога аркестра Мінскага гарадскога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

17 верасня ў Мірскім ГДК адбудзецца канцэртная праграма “Сіла народа ў адзінстве».

Пачатак у 17.00.