На планерке у председателя: порядок на земле и обращения граждан

На штотыднёвай аператыўнай нарадзе ў старшыні Карэліцкага райвыканкама Андрэя Гардзея разгледжана пытанне выканання плана мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў на Карэліччыне.

Галоўны санітарны ўрач Карэліцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Аляксандр Германюк адзначыў, што цэнтрам на пастаяннай аснове праводзяцца рэйды і маніторынгі, якія дапамагаюць выявіць халатныя адносіны да наваколля і прыцягнуць вінаватых да адказнасці. У жніўні 2024 года спецыялістамі райЦГЭ праведзена 7 наглядных мерапрыемстваў, у выніку якіх вынесена 36 заўваг. 31 з іх была выпраўлена, 5 не выкананы, за што суб’екты панеслі пакаранне.

Старшыня райвыканкама нацэліў санстанцыю працягнуць кантроль за станам земляў агульнага карыстання.

Ключавым накірункам у рабоце любога дзяржаўнага апарата з’яўляецца праца са зваротамі грамадзян. Кіраўнік раёна адзначыў, што ў апошні час у гэтым накірунку назіраецца станоўчая тэндэнцыя:

— Зваротаў у райвыканкам становіцца менш, таму што многія пытанні вырашаюцца на месцы, у сельвыканкамах. Аднак звярніце ўвагу на тыя адказы, якія вы даяце грамадзянам. Нельга вырашыць праблему адпіскамі — чалавеку яны не патрэбны, ён хоча, каб яго пачулі, зразумелі праблему і падказалі шляхі яе вырашэння.

За 8 месяцаў бягучага года ў райвыканкам паступіў 101 зварот ад грамадзян. У асноўным  жыхароў раёна цікавяць пытанні добраўпарадкавання вуліц і дарог, аспекты жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Дадатковай формай работы з насельніцтвам з’яўляецца правядзенне “прамых” тэлефонных ліній. У студзені-жніўні 2024 года старшынёй райвыканкама, яго намеснікамі, кіраўніком справамі райвыканкама праведзена 35 “прамых” ліній, на якія звярнуліся 39 чалавек. 19 зваротаў вырашаны, 20 знаходзяцца на кантролі.

Прааналізавалі на нарадзе і работу з пустуючымі дамамі. На 1 верасня ў Адзіным рэестры пустуючых дамоў знаходзіцца 168 аб’ектаў. За 8 месяцаў 2024 г. абследавана і ўнесена ў рэестр 63 дома. З пачатку года было знесена 25 дамоў і адзін прададзены. Старшыня райвыканкама нацэліў сельвыканкамы актыўней займацца продажам пустуючых дамоў.

Сяргей СТОЛЯР