В Кореличах проведено заседание VІІІ Пленума Кореличского районного комитета Белорусского профессионального союза работников агропромышленного комплекса

У чытальнай зале ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» адбылося пасяджэнне VІІІ Пленума Карэліцкага раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

 

Аб выніках выканання ў першым паўгоддзі 2024 года Узгаднення паміж упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама, Карэліцкай раённай прафсаюзнай арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і Карэліцкім раённым аграпрамысловым Саюзам на 2023-2026 гады паведаміла старшыня Карэліцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Пянькоўская. Прамоўца звярнула ўвагу ўдзельнікаў пленума на разнастайнае кола пытанняў: заключэнне калектыўных дагавораў, узнагароджванне перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці, аплата працы, рабочы час і час адпачынку, забеспячэнне занятасці, работа са зваротамі грамадзян, сацыяльныя гарантыі, сацыяльная абарона моладзі і іншыя накірункі дзейнасці.
На пасяджэнні слова трымала намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама,
начальнік аддзела прагназавання, фінансавання і справаздачнасці ў АПК упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама Аляксандра Крупец па тэме: «Выкананне Узгаднення па пытаннях вытворчай дзейнасці і эканамічнага развіцця».


«Выкананне Узгаднення па пытаннях забеспячэння прававых гарантый дзейнасці прафсаюза і наймальнікаў» — тэма выступлення намесніка дырэктра па ідэалагічнай рабоце КСУП «Малюшычы» Святланы Казак.


Старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Высоцкая выказала словы прызнання работнікам прафсаюза за іх крэатыўнасць, нераўнадушша, актыўную жыццёвую пазіцыю. Наталля Мікалаеўна пажадала ім, каб у далейшым працавалі ў гэтым жа рэчышчы — праяўлялі ўвагу і клопат да працаўнікоў сельскагаспадарчай вытворчасці.


Х справаздачна-выбарная раённая канферэнцыя Карэліцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу адбудзецца 10 кастрычніка. На пленуме прыняты праекты дакументаў на дадзеную канферэнцыю. Даручана выступіць са справаздачным дакладам аб рабоце раённага камітэта за папярэднюю пяцігодку старшыні Карэліцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірыне Пянькоўскай. Таксама вынесены прапановы па колькаснаму і персанальнаму саставу рабочых органаў і праекты пастаноў справаздачна-выбарнай прафсаюзнай канферэнцыі.
Напрыканцы пасяджэння Ірына Леанідаўна засяродзіла ўвагу актывістаў прафсаюзнага руху раёна на пытаннях аздараўлення працуючых у галіне сельскагаспадарчай вытворчасці, турыстычных паездках па знакамітых мясцінах роднага краю, на стварэнні жыллёва-бытавых умоў для маладых спецыялістаў — пытаннях, якія заўсёды хвалявалі і павінны хваляваць прафсаюзных актывістаў. Клопат пра чалавека-працаўніка — самы асноўны, яны з’яўляюцца стваральнікамі зямных даброт.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Сяргея СТОЛЯРА