Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляет с Международным днем почты
Паважаныя работнікі і ветэраны паштовай сувязі! Прыміце шчырыя віншаванні з Сусветным днём пошты!
У сучасным свеце аператыўнасць атрымання інфармацыі і надзейнасць яе перадачы маюць першараднае значэнне. Менавіта таму пошта мадэрнізуецца, у аддзяленнях сувязі ўкараняюцца найноўшыя тэхналогіі, якія забяспечваюць высокую якасць і пастаяннае пашырэнне спектра паслуг.
Паштовых работнікаў раёна заўсёды адрозніваюць адказнасць, прафесіяналізм, уменне працаваць з поўнай самааддачай, павялічваючы якасць і ўзровень абслугоўвання.
Жадаем вам дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні, рэалізацыі намечаных планаў і новых поспехаў у прафесійнай дзейнасці. Моцнага здароўя, шчасця, міру і дабра Вам і вашым блізкім.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў