Начальник отдела организации производства и механизации управления сельского хозяйства и продовольствия Илья Самуйлик: «Наш Президент благодарен работникам села за обеспечение продовольственной безопасности»

На абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі» ў Мінскай вобласці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Нічога не разбазарана, не страчана. Мы прымножылі спадчыну магутнага Савецкага Саюза, ператварыўшы гэты здабытак у нацыянальныя брэнды сучаснай Беларусі. Як нам гэта ўдалося? Дзякуючы людзям, якія жывуць на блаславёнай беларускай зямлі, іх мудрасці, цярпенню і, самае галоўнае, «працавітасці».

— Час паказаў правільнасць выбранага шляху, — адзначае начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Ілья Самуйлік. — У ліхія 90-я малады Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не пайшоў на паваду ў «дарадцаў» з Захаду: прадаць зямлю і заводы прыватніку, а самім заняцца сферай паслуг. Некаторыя краіны прадалі, а зараз вымушаны хадзіць з працягнутай рукой і прасіць грошай на самае неабходнае. Беларусы ўжо даўно не толькі сябе кормяць, але і паспяхова экспартуюць сваю сельгаспрадукцыю і ўгнаенні ў больш як 100 краін свету. «Зроблена ў Беларусі» — марка, якая прызнана на рынках многіх краін.

Наш нацыянальны лідар прыязджае на «Дажынкі», каб пакланіцца працаўнікам вёскі і сказаць ім словы ўдзячнасці за тое, што іх праца дазваляе Беларусі ўтрымліваць суверэнітэт. Людзі, працавітыя і добрыя, — галоўная каштоўнасць дзяржавы.

Карэліцкі раён таксама робіць свой уклад у агульнарэспубліканскі каравай. У 2024 годзе атрымана 102 тысячы тон збожжа пры ўраджайнасці 57,8 ц/га. Гэта чацвёрты паказчык на Гродзеншчыне. Сапраўдны аграрны клас паказалі СВК «Жухавічы», дзе атрымана 90,6 ц/га, ДП «Племзавод «Карэлічы» — 86 ц/га, СВК «Маяк-Заполле» — 79,1 ц/га. Ураджайнасць бульбы, кукурузы на сілас і зерне таксама вышэйшая за леташнюю. У гэтым годзе мы атрымалі чатыры ўкосы траў супраць трох у мінулым годзе. Па аб’ёме нарыхтаваных травяных кармоў утрымліваем першае месца ў Гродзенскай вобласці. Усе гаспадаркі нарыхтавалі кармоў больш, чым летась.

Такія дастойныя вытворчыя паказчыкі дадуць магчымасць павышаць зарплату і ўкладваць сродкі ў сацыяльна-эканамічнае развіццё вёскі.

Абласныя «Дажынкі» сёлета ў лістападзе сустрэне горад Масты. Карэліччане таксама адправяцца туды з пачуццём гонару за выкананую працу і, вядома, атрымаюць узнагароды. А словы-наказ ад нашага Прэзідэнта стануць стымулам да больш паспяховай і плённай работы.

Іна ЛЕЙКА