Адбыліся святы вёсак
У рэдакцыйнай пошце “сустрэліся” два пісьмы на адну тэму: у іх размова ідзе пра святы вёсак. Радуе, што нашы вёскі прадаўжаюць жыць, захоўваюцца іх лепшыя традыцыі, для жыхароў і гасцей тут ладзяцца святы.
Не перавяліся яшчэ аматары гэтай патрэбнай справы. Па-ранейшаму яны нясуць людзям паэтычнае слова і добрую песню. На душы ў вяскоўцаў становіцца лагодней і весялей: пра іх памятаюць і ўшаноўваюць — для шчасця трэба няшмат.
І ўсё-такі вёскі павінны жыць, а над іх аколіцамі гучаць песні. Дарога да бацькоўскага парога павінна быць жаданай. Гэта маленькая радзіма, калыска дзяцінства, мілы сэрцу куточак, які нельга забыць і нічым у свеце не замяніць.
«Яшчэ жыве бацькоўскі зруб»
Сонечным, цёплым, ясным днём жыхары дзвюх вёсачак-суседак Уша і Трошчыцы прымкнуліся на свята, якое адбылося ў жывапісным месцы. Урачыстасці пачаліся з вершаваных радкоў, з якімі звярнуліся да шматлікіх удзельнікаў вядучыя мерапрыемства Юлія Жук і Аляксей Анцух. Адкрыў свята старшыня Жухавіцкага сельсавета Аляксандр Уладзіміравіч Івашка.
Затым да прысутных звярнуўся настаяцель Свята-пакроўскай царквы іерэй Аляксандр Кавалько. Ён адзначыў, што “як і ўсялякая добрая справа, свята пачынаецца з малітвы”. Благаславіў усіх прысутных, пажадаў моцнага здароўя і ўсіх зямных даброт.
Вядучыя запрасілі зазірнуць у гісторыю вёсак і перагарнуць яе старонкі. І не для простай цікавасці, а каб яшчэ раз зразумець, адчуць, з чаго ўсё пачыналася, каб аддаць павагу дзядам і бацькам.
Шмат бачылі і перажылі вёскі на сваім вяку, шмат выпрабаванняў выпала на долю іх жыхароў. Жывуць у вёсках людзі, якіх можна назваць равеснікамі ХХ стагоддзя: А. І. Канавал, М. Ц. Забенька, Ф. Я. Ламанос.
З цікавай прамовай да жыхароў звярнуўся старэйшы жыхар і ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны Забенька Міхаіл Цімафеевіч, які прачытаў верш Я. Коласа “Мужык”.
Наступная старонка — афганскія падзеі. Там давялося выконваць свой інтэрнацыянальны абавязак 18-гадоваму Аляксандру Маркевічу. Ды не толькі яму: праз гора неаб’яўленай вайны прайшлі Аляксандр Хіневіч, Аляксандр Панько і Віктар Адамовіч.
Далей гаворка пайшла пра мірнае пасляваеннае жыццё. 14 кастрычніка 1949 года ў Трошчыцах ствараецца калгас, які атрымаў назву імя Якуба Коласа. Першым старшынёй яго быў М. Р. Карповіч. У 1951 годзе гаспадарка ўвайшла ў склад калгаса імя Кірава, а пазней “Расія”. Старшынёй аб’яднанага калгаса быў У. Р. Максімовіч. Затым эстафету ад яго прыняў В. С. Багамазаў, пасля яго кіраваў калгасам Я. А. Бычкоў. Са студзеня 1969 — В. І. Каробка, які кіраваў гаспадаркай 10 гадоў. Пасля аб’яднання калгаса імя Жалязняковіча з калгасам “Перамога” ўзначальваў гаспадарку А. А. Багушэвіч, затым Б. С. Мяць. З цягам часу калгас перайменавалі ў сельскагаспрадарчы вытворчы кааператыў “Жухавічы”, якім да сённяшняга часу кіруе Д. Д. Янкоўскі.
У вёсках Уша і Трошчыцы дзейнічае вытворчае падраздзяленне СВК “Жухавічы” — 4-ы вытворчы ўчастак, якім доўгі час кіруе А. А. Яцкевіч, які таксама трымаў слова на свяце. Спыніўшыся на справах у СВК і адзначыўшы перадавікоў, якія маюць урадавыя ўзнагароды за працу, пералічыў заслужаных калгаснікаў: В. В. Булдык, У. М. Гудко, М. І. Саўка, Я. У. Масюк, Г. У. Рудлеўская, М. К. Гудко, А. Л. Рашатко. На жаль, не ўсе яны дажылі да сённяшняга часу.
Далей гаворка пайшла пра тых, хто вучыў сялянскіх дзяцей, лячыў іх, прымаў вяскоўцаў у клубе і бібліятэцы. На ніве аховы здароўя шмат гадоў адпрацавалі Н. М. Каробка, Л. С. Калодка, Г. К. Коржык. Зараз на ФАПе працуе Г. Л. Ложачнік, якая карыстаецца аўтарытэтам у вяскоўцаў.
Са сцен школы выйшла шмат годных людзей, якія сталі прафесіяналамі ў адукацыі, медыцыне, будоўлі, эканоміцы і іншых галінах народнай гаспадаркі. Словы падзякі былі выказаны настаўнікам сярэдняй школы: М. А. Рудлеўскай, М. Ю. Саўка, А. С. Доўбіку, В. С. Сяляўка, Г. А. Кертэр, В. В. Карповіч, А. М. Карповіч, а таксама настаўніцкім сем’ям Забенька і Каўцэвіч. Зараз на месцы былой школы створана вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Мірскія ўзоры”, якое стала спонсарам свята. Яго дырэктар І. І. Кавалёў таксама павіншаваў усіх прысутных.
Не абмінулі ўвагай і работнікаў гандлю, пошты і культуры. А гэта: Н. В. Лубешка, Э. І. Хіневіч, А. М. Дэмух, Н. С. Гудко. Шмат гадоў адпрацавала ў культуры Т. Р. Куневіч.
Былі таксама адзначаны мнагадзетная маці Т. В. Гарлова; маленькі жыхар К. Ю. Горлаў; многа гадоў ідуць разам па жыцці сем’і Хіневіч Сяргея Віктаравіча і Эллы Ігараўны, Куневіч Васілія Аляксандравіча і Таісіі Рыгораўны, Ваўчок Івана Сяргеевіча і Надзеі Максімаўны, Гудко Леаніда Аляксандравіча і Яніны Іванаўны.
Дыпломы і падарункі з рук старшыні Жухавіцкага сельсавета А. У. Івашкі атрымалі гаспадары сядзіб узорнага парадку.
На працягу ўсяго свята ўдзельнікі народнага ансамбля песні “Вечарынка” падтрымлівалі прыемны адпачынак, добры настрой і з задавальненнем дарылі музычныя нумары.
Святлана АБЛАМЕЙКА,
загадчык аддзела
культуры і адпачынку
“Жухавіцкі Дом культуры”.
Дзякуючы рукам працавітых гаспадароў і шчырых гаспадынь квітнее вёска Радунь. Пераходзіць з пакалення ў пакаленне. Жыве сваім жыццём у святы і будні.
Прайшло цудоўнае свята пад назвай “Яшчэ жыве бацькоўскі зруб”, якое падарылі супрацоўнікі Жухавіцкага Дома культуры.
На свяце было шмат гасцей. Завітаў рэдактар часопіса “Садовый дизайн” Эльвіра Каралёва.
На ўрачыстасці прысутнічалі старшыня Жухавіцкага сельсавета Аляксандр Уладзіміравіч Івашка, намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце, старшыня прафкама СВК “Жухавічы” Віктар Вячаслававіч Малышка і кіраўнік другога вытворчага падраздзялення Генадзь Сцяпанавіч Каласоўскі. Жыхары вёскі ўдзячны ім за клопаты, дабрыню і дапамогу ва ўсіх пытаннях нашага жыцця.
Звярнуўся да прысутных настаяцель царквы ў гонар Святой Троіцы г. п. Мір айцец Фёдар.
Свята прынесла цудоўны настрой, нібыта засвяціўся цёмнай ночкай у акенцы агеньчык. У вяскоўцаў жыве ўдзячнасць калектыву з вялікай літары, якім кіруе Святлана Абламейка. Усе ўдзельнікі, як на падбор, “друг дружки краше”, як у народзе кажуць. Не буду ўсіх пералічваць, каб нікога не пакрыўдзіць.
Дзякуй ім вялікі. Яркага таленту, вечнай маладосці і прыгажосці! Няхай ідуць па жыцці з песняй і дораць адпачынак і радасць людзям!
Валянціна МАНЮК,
стараста вёскі Радунь.