Бренды района, победители премии «Kultkor», благодарные зрители. Газета «Полымя» и Кореличский РЦКиНТ подвели творческие итоги года ко Дню работников культуры (фото+видео)
Менавіта так, чалавек-аркестр, можна назваць кожнага з работнікаў галіны культуры: ці то спевака, ці то рэжысёра, бібліятэкара альбо выкладчыка музыкі. А яшчэ ў гэтых людзей амаль што не бывае святаў, таму што яны ладзяць іх для нас. Сёння, шаноўныя нашы чытачы, мы вернем вас на некаторы час назад, каб успомніць, як разам спявалі і танчылі, адным словам адпачывалі.
? Запрашае МІР! ?
У пачатку ліпеня паўсядзённую цішыню і спакой жыхароў г.п. Мір на два дні змянілі ружэйныя і гарматныя стрэлы, гулкі звон шабляў, а ў паветры трывала адчуваўся пах згарэўшага пораху. У другі раз мірская зямля стала пляцоўкай правядзення міжнароднага ваенна-гістарычнага фестывалю “Мір-2018”.
Людміла Шумава, старшыня савета ветэранаў Мірскага сельсавета:
– Мы стараемся ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах, якія рыхтуе мясцовы Дом культуры. Гэта і канцэрты, і брэндавыя мерапрыемствы, і каляндарныя святы. Сёння ў нас ёсць задумка арганізаваць валанцёрскую групу, каб выязджаць да пенсіянераў, якія калісьці былі сябрамі розных гурткоў. Як гаворыцца, чым можам, тым і дапамагаем нашаму Дому культуры.
? Запрашаюць ЯРЭМІЧЫ! ?
Толькі ўявіце сабе ідучых побач бусла і страуса, вавёрку і зайца, пеўня і сабаку чалавечага росту ў адмыслова пашытых асабістымі рукамі касцюмах. Цікава і незвычайна! Менавіта так напрыканцы мая прайшоў фестываль масак “Ярома з Яроміхай запрашаюць” у агр. Ярэмічы ў рамках Года малой радзімы.
Мікалай Жук, жыхар аграгарадка Ярэмічы:
– Хаджу на прадстаўленні аматарскага аб’яднання “Закрытыя твары” трэці год запар, таму што фестывалі мне вельмі падабаюцца. Па сутнасці, такія святы – гэты мы, людзі, якія гадаваліся побач, разам хадзілі ў школу і гулялі… Гэтыя святы выхоўваюць культуру і любоў да карэліцкай зямлі, дазваляюць не забыцца на свае карані. Безумоўна, гэта вельмі добрая справа, якая жыве дзякуючы адданым і таленавітым людзям.
? Запрашае КРАСНАЕ! ?
Паспрабаваць духмянай юшкі і запечанай рыбы ў рэстаране пад адкрытым небам, палавіць рыбу голымі рукамі, пазнаёміцца з Баламутнем і пусціцца ў пляс… Усё гэта змаглі зрабіць госці надзвычай каларытнага свята “Ноч з Баламутнем”, што адбылося ў адзін з чэрвеньскіх вечароў у аграгарадку Краснае.
Вольга Красноўская, старшыня савета ветэранаў Красненскага сельсавета:
– Кажуць, што жыццё ў вёсцы сумнае. Але так думаюць толькі недасведчаныя людзі. Мы стараемся ўнесці ў паўсядзённасць яркія фарбы. Праводзім розныя тэматычныя пасяджэння, якія прымеркаваны да святочных дат, альбо проста збіраемся, каб сустрэцца, пасядзець, нешта абмеркаваць. Хочацца «дзякуй» сказаць работнікам культуры, што ёсць у нас такі ачаг, дзе можна сагрэцца.
? Запрашае КАРЭЛІЦКАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА! ?
Амаль 400 тысяч асобнікаў. Менавіта столькі экзэмпляраў рознабаковай літаратуры захоўваецца ў сценах Карэліцкай раённай бібліятэкі. Нашы бібліятэкары могуць усё: праводзіць вялікую і сур’ёзную краязнаўчую работу, ладзіць прэзентацыі новых кніг і сутрэчы з цікавымі людзьмі. І неўзабаве ператварыцца ў кухараў, якія працуюць у бібліякафэ і частуюць гасцей свята вітаміннымі кактэйлямі і хрушчамі, альбо сапраўдных Мэры Попінс, якія могуць прыгледзець за дзеткамі ў спецыяльным гульнёвым пакоі.
Ала Гімпель, жыхарка г.п. Карэлічы:
— Бібліятэка — сапраўдная аддушына для нас, пенсіянераў. Галоўнае, што яе супрацоўнікі вельмі ўважлівыя да нас, заўсёды параяць, якую кнігу лепш узяць. Да прыкладу, я прачытваю не менш за дзве кнігі на тыдзень. А чаго каштуе летняя дзіцячая пляцоўка, якую ладзяць бібліятэкары. Мае ўнукі, калі прыязджаюць на лета з Мінска, заўсёды туды бягуць. Там і гульні, і конкурсы, а яшчэ і прыемныя бонусы ў выглядзе цукерак!
? Запрашае КАРЭЛІЦКАЯ ДЗІЦЯЧАЯ ШКОЛА МАСТАЦТВАЎ! ?
Калі дарослы чалавек хоча пачаць новае жыццё, куды ён ідзе? Правільна! У школу, музычную. У Карэліцкай дзіцячай музычнай школе музыцы, танцам і выяўленчаму мастацтву вучаць не толькі дзяцей, але і дарослых. Дарэчы, сёння тут займаюцца 250 вучняў з усёй Карэліччыны. І не проста вучацца, а перамагаюць у міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсах. У мінулым навучальным годзе дзеці заваявалі 17 прэстыжных дыпломаў. Дзейнічае пры школе і музычны салон, сустрэчы ў якім ладзяцца разам з праваслаўнай царквою.
Ганна Фёдараўна Козел, жыхарка г.п. Карэлічы:
— Уражанні пасля наведвання святаў, якія ладзяць работнікі культуры нашага раёна, застаюцца самыя светлыя. І гэта не толькі маё меркаванне: і суседзі з вуліцы Савецкай, на якой жыву, і сяброўкі, — усе задаволены. Вельмі добра, што ў дзіцячай школе мастацтваў арганізавалі музычны салон сумесна з праваслаўнай царквою. Як чалавек веруючы з радасцю спяшаюся туды. Унучка Мілана таксама наведвае школу мастацтваў, вучыцца маляваць.
? Запрашае КАРЭЛІЦКІ МАЛАДЗЁЖНЫ ЦЭНТР КУЛЬТУРЫ! ?
Хочаце, каб Дзед Мароз са Снягуркай павіншавалі Ваша дзіця прама ў Вас дома? Тады тэлефануйце ў Карэліцкі маладзёжны цэнтр! У памяшканні былога кінатэатра маленькія карэліччане з задавальненнем ладзяць дні нараджэнні і выпускныя вечары. Побач з будынкам цэнтра, пад цяністымі каштанамі, “прапісалася” дзіцячая гульнёвая пляцоўка — і дзеці на канікулах не сумуюць.
Любоў Анатольеўна Меленяка, настаўнік пачатковых класаў ДУА “Сярэдняя школа №1”:
– Аматарскае аб’яднанне “Фантазія” – гэта гурток, які другакласнікі чакаюць з задавальненнем. Хлопчыкі і дзяўчынкі ладзяць самыя розныя святы, ад чаго атрымліваюць вялікую радасць і асалоду. Я бачу, як кожны раз гараць іх вочы, калі мы збіраемся ў маладзёжны цэнтр. Адным словам, вельмі здорова, што дзеці прымаюць удзел у такім цікавым і, безумоўна, карысным гуртку.
? Запрашаюць ЖУХАВІЧЫ! ?
? Запрашае ТУРЭЦ! ?
? Запрашаюць ЛУКІ! ?
Падрыхтавалі Іна ЛЕЙКА, Аксана ЯНУШ, Вікторыя КАСЦЮК, Лізавета МУЦІЛОВІЧ
Фота з архіва газеты «Полымя» і аўтараў
Відэа Лізаветы МУЦІЛОВІЧ
*Сумесны праект з Карэліцкім РЦКіНТ (вядучая відэавандроўкі — Рыта ЯРОЦКАЯ)