Кореличский райисполком и Совет депутатов поздравляют банковских и финансовых работников

? Дарагія сябры! ?

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам і 100-годдзем фінансавай службы Беларусі!

Ваша паўсядзённая, карпатлівая праца ўносіць значны ўклад у развіццё народнай гаспадаркі, забяспечвае фінансавую стабільнасць.

Для работнікаў банкаўскіх і фінансавых устаноў раёна характэрны прафесіяналізм, паважлівае стаўленне да кліентаў, развіццё і ўкараненне новых відаў паслуг.

Выказваем падзяку за добрасумленную працу і ўпэўнены, што вопыт, надзейны кадравы патэнцыял, уменне прымаць узважаныя рашэнні дапамогуць справіцца з любымі цяжкімі сітуацыямі.

Жадаем усім моцнага здароўя, радасці, сямейнага шчасця, дабра, невычэрпнага аптымізму, пастаянных кліентаў і надзейных партнёраў, поспехаў у ажыццяўленні вызначаных планаў!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў