Карэліччына віншуе вернікаў з Вялікаднем!

Паважаныя жыхары і госці Карэліцкага раёна!

Дарагія землякі!

Ад усёй душы віншуем са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем — Святым Вялікаднем!

Гэтае свята сімвалізуе выратаванне свету і чалавека, перамогу жыцця, дабра і святла. Яно нагадвае нам пра галоўныя духоўныя каштоўнасці, раскрывае лепшыя чалавечыя якасці і робіць свет чысцейшым, спрыяе духоўнаму збліжэнню людзей, умацаванню міру і згоды.

Няхай светлае свята Вялікадня прынясе ў вашы дамы дабрабыт, паразуменне, вясновы настрой, надасць сілы для новых здзяйсненняў на карысць працвітання нашай Карэліччыны!

Толькі з верай у дабро мы зможам пераадолець усе жыццёвыя цяжкасці!

Здароўя, шчасця, міру і дабра вам і вашым сем’ям!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў