Новости с полей: передовики Кореличчины на весеннем севе и наш район — в лидерах на Гродненщине по темпам проведения основных видов сельхозработ
НАВІНЫ З ПАЛЁЎ
Па тэмпах правядзення асноўных відаў сельскагаспадарчых работ Карэліцкі раён знаходзіцца ў перадавіках вобласці. Па інфармацыі райсельгасхарчу, на раніцу 17 красавіка гаспадаркамі Карэліччыны падрыхтавана 18667 га пад сяўбу яравых культур, што складае 92% пры сярэднеабласной лічбе 70%. Аграрыі раёна пасеялі 13300 га яравых культур, альбо 65% ад плану, аперадзіўшы пераважную большасць раёнаў вобласці. Добрымі тэмпамі ідзе на Карэліччыне сяўба цукровых буракоў. Пасеяна 2703 га, ці 81% з запланаваных 3350 га. Гаспадаркі раёна паступова ўключаюцца ў закладку кукурузнага ўраджаю бягучага года. На ўчарашнюю раніцу пасеяна 918 га, што складае 14% ад неабходных 6408 га.
Перадавікі на вясенняй сяўбе
па стану на 16 красавіка (па дзённай выпрацоўцы)
Культывацыя глебы:
Сяргей Іосіфавіч ПЛЯСКАЧ, КУСП “Чарняхоўскі-Агра”, 55,2 га;
Юрый Сяргеевіч ЛАЗАРЧУК, КСУП “Лукі-Агра”, 48,1 га;
Сяргей Валер’евіч СІРОЦІН, СВК “Свіцязянка-2003”, 44,3 га.
Падрыхтоўка глебы:
Дзмітрый Валер’евіч СІРОЦІН, СВК “Свіцязянка-2003”, 57,3 га;
Аляксандр Анатольевіч КОЎЖУЦЬ, СВК «Маяк-Заполле», 49,8 га;
Алег Мікалаевіч ЛЕАНОВІЧ, КСУП “Лукі-Агра”, 47,3 га.
Унясенне арганічных угнаенняў:
Аляксандр Міхайлавіч ЗУСЬКА, КСУП “Лукі-Агра”, 674 тоны;
Андрэй Мікалаевіч ШТЭЙН, КСУП “Лукі-Агра”, 657 тон;
Мікалай Мікалаевіч КАРАЛЬКО, КСУП “Цырын-Агра”, 566 тон.
Унясенне мінеральных угнаенняў (уключаючы падкормкі):
Аляксандр Аляксандравіч ЖУКОЎСКІ, СВК “Маяк-Заполле”, 163 га;
Павел Віктаравіч МАТВЕЙЧЫК, КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, 156 га;
Андрэй Васільевіч ЦВІРКА, КСВУП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская», 112 га.
Сяўба зерневых і зернебабовых культур:
Андрэй Мікалаевіч УЛАСЕВІЧ, СВК “Свіцязянка-2003”, 44,9 га;
Вячаслаў Міхайлавіч СЕВАСЦЬЯНОВІЧ, СВК “Маяк-Заполле”, 38,1 га;
Уладзімір Паўлавіч ПАХАДЗЕНЬКА, КСУП “Царука”, 31,3 га.
Сяўба цукровых буракоў:
Мікалай Мікалаевіч КАРПЕЙЧЫК, СВК “Свіцязянка-2003”, 33,7 га;
Сяргей Уладзіміравіч ЛАГУТА, КСУП “Племзавод Карэлічы”, 33,3 га;
Аляксандр Аляксандравіч МОКАТ, КСУП “Царука”, 28 га.
Сяўба кукурузы:
Васілій Васільевіч КЛЯНОЎСКІ, КСУП “Лукі-Агра”, 36,7 га;
Уладзіслаў Міхайлавіч ДУКА, СВК “Жухавічы”, 30 га;
Мікалай Мікалаевіч САЎКО, КСУП “Малюшычы”, 25 га.