Заместитель председателя райисполкома Игорь Лазаревич встретился с коллективом Кореличского филиала Гродненского облпотребобщества

29 студзеня намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ігар Лазарэвіч сустрэўся з калектывам Карэліцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства. Сустрэча адбылася ў актавай зале арганізацыі.

Сваю прамову прадстаўнік мясцовай улады пачаў з навіны, якая ў гэтыя дні на вуснах многіх, — адкрыцця ў райцэнтры магазіна «Санта». Карэліччане не абдзелены гандлёвымі кропкамі ў Карэлічах і наяўнасцю ў іх прадуктаў харчавання, але гэтая не лішняя. «Пакупнікі зробяць свой выбар,— адзначыў Ігар Лазарэвіч. — Для саміх жа гандлёвых работнікаў райцэнтра гэта будзе добрай канкурэнцыяй, што натхніць на больш плённую працу дзеля задавальнення запытаў пакупнікоў».

Прадстаўнік мясцовай улады даў станоўчую ацэнку працы работнікаў спажывецкай кааперацыі раёна. «Вы несяце сацыяльную адказнасць за забеспячэнне прадуктамі харчавання жыхароў сельскай мясцовасці, а таксама жыхароў райцэнтра, і робіце гэта з пачуццём адказнасці», — зазначыў ён і заклікаў работнікаў спажыўкааперацыі кантраляваць тэрміны прыдатнасці і ўмовы захавання прадуктаў харчавання.

Падчас сустрэчы намеснік старшыні райвыканкама расказаў прысутным аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2020 годзе, а таксама адказаў на пытанні.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Дар’і КУРЫЛОВІЧ