Заместитель председателя Кореличского райисполкома Александр Былич встретился с коллективом Кореличского районного центра творчества детей и молодежи
21 красавіка, у сераду, адбылася сустрэча намесніка старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандра Быліча з калектывам Карэліцкага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Прамоўца расказаў прысутным аб зробленым у будаўнічай галіне раёна ў 2020 годзе і першым квартале бягучага года, паведаміў аб задачах на бягучы год.
Па выніках работы за студзень-сакавік 2021 года будаўніча-мантажныя работы ў цэлым па арганізацыях раёна выкананы ў аб’ёме 1376 тысяч рублёў пры заданні 2350 тысяч, што складае 50,6% у супастаўных цэнах да аналагічнага перыяду мінулага года і 58,6% да даведзенага задання на першы квартал бягучага года. Невыкананне задання па аб’ёму будаўніча-мантажных работ абумоўлена тым, што асноўны аб’ём работ па аб’ектах «Аўтамабільнаая дарога абход г.п. Мір» (4 млн рублёў), «Будаўніцтва МТФ Кожава на 610 галоў БРЖ паблізу в. Кожава» (2 млн рублёў) запланаваны на другое паўгоддзе бягучага года.
У 2021 годзе прагназуемы аб’ём будаўніча-мантажных работ у суме 12,1 млн рублёў плануецца забяспечыць на аб’ектах будаўніцтва: жыллёвае будаўніцтва, ветраэнергетычная станцыя магутнасцю 2,5 МВт у раёне агр. Лукі, збожжасховішча сіласнага тыпу ўмяшчальнасцю 3000 тон паблізу агр. Райца СВК «Свіцязянка-2003», інжынерныя сеткі і камунікацыі, аб’екты РУП «Гроднаэнерга», мадэрнізацыя вуліц Першамайская ў г.п. Мір і Юбілейная ў аграгарадку Лукі, капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі чацвёртага паверха будынка Карэліцкага райвыканкама, будаўніцтва газаразмеркавальных сетак у вёсках Тударава і Міратычы, «Аўтамабільная дарога абход г.п. Мір», «Будаўніцтва МТФ Кожава на 610 галоў БРЖ паблізу в. Кожава» і іншыя.
У першым квартале бягучага года ўведзена ў эксплуатацыю вентраэнергетычная станцыя магутнасцю 2,5 МВт у раёне агр. Лукі агульным коштам 11 243,7 тысячы рублёў.
У 2021 годзе неабходна пабудаваць і здаць у эксплуатацыю 2100 кв. м агульнай плошчы жылых памяшканняў. За прайшоўшы перыяд у раёне ўведзена ў эксплуатацыю 654 кв. м агульнай плошчы жылых памяшканняў, што складае 207,6% да задання за першы квартал бягучага года.
Напрыканцы сустрэчы Аляксандр Быліч даў тлумачэнні работнікам цэнтра на хвалюючыя пытанні.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Наталлі САКАЛЯНСКАЙ