Жительница Кореличей Галина Колтунова: «Мы с мужем привились от COVID-19 и чувствуем себя отлично»

Зараз шмат гаворыцца і пішацца аб неабходнасці вакцынацыі насельніцтва, каб стрымаць наступства COVID-19, смяротна небяспечнай хваробы.

Адносіны ў людзей да вакцынацыі неадназначныя і супярэчлівыя: адны адразу вырашылі зрабіць выратавальны ўкол, другія вагаюцца, трэція настроены ваяўніча — маўляў, гэта не дапаможа. Няма аднолькавай думкі і ў тых, хто атрымаў прышчэпку: адчуванні пасля яе каменціруюцца па-рознаму, што нараджае ў многіх няўпэўненасць.

Прызнаюся шчыра: доўга вагаліся і мы з мужам, прышчапіцца ці не. Асабліва я, усё ж, як-ніяк, узрост 70+, іншых балячак хапае, а як перанясу? У неабходнасці зрабіць прышчэпку упэўнілі дочкі, зяць, унукі. Таму прайшоўшы працэдуру вакцынацыі, хачу звярнуцца да ўсіх, хто яшчэ стаіць перад выбарам: «Не бойцеся яе, таму што страху ніякага няма». Перад уколам вам памераюць тэмпературу і ціск і, калі не будзе адхіленняў, увядуць 1-ю дозу, праз 21 дзень — другую. Пабочных адчуванняў — ніякіх, болю таксама (вакцына «Спутнік-V»). Я ўсё чакала, калі ж стане кепска і, дзякуй Богу, не дачакалася, як і муж. Усё ў парадку. Таму раю: каб супрацьстаяць пандэміі, захаваць сваё здароўе і акружаючых людзей, абавязкова правакцыніруйцеся, прыслухайцеся да рэкамендацыі ўрачоў. Эфектыўнасць вакцынацыі прызнана ў свеце. Будзьце здаровы!

Галіна КАЛТУНОВА