На планерке у председателя: договоры на вывоз мусора, вакцинация от COVID-19

Падчас рабочай нарады старшыня райвыканкама Генадзій Шатуеў даручыў жылкамунгасу актывізаваць працу па заключэнні дагавораў на вываз цвёрдых камунальных адходаў.

— У Карэліцкім раёне гэтай паслугай ахоплена толькі 82% насельніцтва, — адзначыў кіраўнік раёна. — Гэтага недастаткова. Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг» кожны грамадзянін абавязаны заключаць дагавор на аказанне асноўных жыллёва-камунальных паслуг. Да такіх адносіцца і паслуга па вывазе і абясшкоджванні цвёрдых камунальных адходаў. У Карэліцкім раёне плата за гэтую паслугу з чалавека складае менш за 2 рублі ў месяц. За выкіданне смецця ў неўстаноўленых месцах прадугледжаны штрафныя санкцыі — ад 5 да 50 базавых велічынь. Бясспрэчна, варта падумаць пра тое, каб паберагчы свае нервы і кашалёк.

Яшчэ адно актуальнае пытанне — вакцынацыя ад COVID-19. У раёне першы кампанент прышчэпкі атрымала 13,97% насельніцтва, другі — 11,56%. Гэты паказчык роўны сярэднеабласному. На дадзены момант у Карэліцкай райбальніцы маецца 260 доз вакцыны першага кампаненту, жадаючыя могуць прышчапіцца. Зрабіць гэта варта як мага хутчэй, пакуль не пачалася хваля грыпу і прастудных захворванняў. Адзначалася, што колькасць тых, хто захварэў на каранавірусную інфекцыю, працягвае расці. Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі працягвае маніторынг выканання антыкавідных мерапрыемстваў у грамадскіх месцах. Да адміністрацыйнай адказнасці за два мінулых тыдня прыцягнута 19 прадаўцоў.

Іна ЛЕЙКА

Фота з архіва рэдакцыі