Начала работу «горячая линия» Комитета государственного контроля Гродненской области по контролю за ценами
З мэтай выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы (з 6 кастрычніка 2022 года забаронены ўсялякі рост цэн), маніторынгу і аператыўнага рэагавання на значнае павышэнне цэн і тарыфаў на тавары і паслугі, Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці адкрыў тэлефонную «гарачую лінію» для грамадзян з 7 па 20 кастрычніка 2022 г.
Патэлефанаваўшы па нумарах (0152)79-88-40, 79-88-17, 79-88-18, 79-88-19, 79-88-24, можна паведаміць аб значным росце цэн на лекавыя сродкі, медыцынскія вырабы і іншыя тавары, якія рэалізуюцца ў сетцы аптэк Гродзенскай вобласці, а таксама на дыягнастычныя і іншыя медыцынскія паслугі.
Тэлефонная лінія працуе па буднях з 9.00 да 13.00 і 13.00 да 18.00.