Айцы Ежы Саковіч і Ануфрый Альховік дасылаюць карэліччанам віншаванні з Нараджэннем Хрыстовым
Супакой на зямлі!
На ўзбочыне вялікага свету нарадзіўся Езус у малой стайні.
Анёлы гады спявалі: «Хвала на вышынях Богу, і на зямлі супакой людзям Ягонага ўпадабання» (Лк. 2:14). Анёлы і сёння абвяшчаюць, што Дзіця, Святое, народжанае ад Панны Марыі, прыносіць сапраўдны мір, якога гэты свет не можа прапанаваць. Езус не нясе банальнага і палавінчатага супакою, які настойліва навязвае іншым свае правілы і аўтарытэт. Хрыстос прыходзіць, каб перамагчы смерць і грэх, каб знішчыць гэтую прычыну варожасці і падзелу. Езус прыходзіць і, паказваючы крыніцу хваляванняў і варожасці, гэта значыць грэх — «праз крыж у Сабе забівае гэтую варожасць» (Эф 2, 16).
Так Бог палюбіў свет, што даў нам Свайго Сына! Няхай гэты час Божага Нараджэння стане для нас вопытам супакою і любові, якія нясе нам Хрыстос. Бо мы можам даць супакой і любоў іншым толькі тады, калі самі адчуем іх ад Бога, які аб’яўляецца нам.
3 любоўю і ўдзячнасцю за вашу еднасць з Богам, з намі, з вашымі роднымі і людзьмі Яго ўпадабання, перад Святой іконай Нараджэння Бога, з Карэліцкага Бэтлеему, Дому Хлеба, мы ламаем з вамі белы хлеб і жадаем вам быць добрымі, поўнымі міру, як Хлеб, жадаем вам радасных свят Божага Нараджэння і благаслаўлёнага года Пана 2023. 3 малітвай i ўдзячнасцю і дарам Божага благаславенства.
А. Ежы Саковіч
А. Ануфрый Альховік